Баннеры на главную бел

У Мінску прайшло пасяджэнне па пытаннях нерэгулярнай міграцыі

27.02.2019
У Мінску прайшло пасяджэнне па пытаннях нерэгулярнай міграцыі

27 лютага ў сталіцы Беларусі адбылося пасяджэнне кіруючага камітэта праекта «Садзеянне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў».

Праект рэалізуецца Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Печань, выступаючы на сустрэчы з партнёрамі, адзначыў, што аналіз сітуацыі з нерэгулярнай міграцыяй на дзяржаўнай граніцы Беларусі гаворыць аб неабходнасці і актуальнасці праекта.

«За мінулы год намі было затрымана 545 мігрантаў. Далейшае супрацоўніцтва ў рамках гэтага праекта будзе спрыяць стварэнню сучаснай інфраструктуры для знаходжання ў Беларусі нерэгулярных мігрантаў, паляпшэнню ўмоў службы пагранічнікаў і павышэнню іх прафесійнага ўзроўню ў галіне кіравання міграцыяй і барацьбы з гандлем людзьмі», – дадаў Ігар Печань.

Па выніках пасяджэння партнёрамі быў зацверджаны план рэалізацыі праекта на 2019 год.