На прыгранічнай тэрыторыі спынена дзейнасць па незаконным абароце небяспечнага наркатычнага рэчыва

У лютым 2019 года на ўчастку пагранічнай заставы "Брузгі" аператыўнымі супрацоўнікамі Гродзенскай пагранічнай групы сумесна з супрацоўнікамі падраздзяленняў наркакантролю УУС Гродзенскага аблвыканкама затрыманы грамадзянін Беларусі 1994 г.н., які мае дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў. Малады чалавек быў затрыманы на месцы злачынства падчас закладкі наркотыкаў у схованкі.
У выніку праведзеных мерапрыемстваў у лясным масіве ў раёне вёсак Дойлідкі і Брузгі ў схованках выяўлена 30 скруткаў (закладак) з небяспечным наркатычным рэчывам гашыш. Агульная вага канфіскаваных наркотыкаў склала каля 150 грамаў.
Органам дазнання Гродзенскай пагранічнай групы ў дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных рэчываў у буйным памеры). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў.
Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы.