Баннеры на главную бел

Паблізу граніцы з Украінай затрыманы грамадзяне Нігерыі

21.02.2019
Паблізу граніцы з Украінай затрыманы грамадзяне Нігерыі Фота носіць ілюстрацыйны характар

13 лютага каля 6 гадзін раніцы ад мясцовага жыхара н.п. Новая Гута паступіла інфармацыя аб знаходжанні двух невядомых у пагранічнай зоне. Неўзабаве ў паказаным месцы пагранічнікі выявілі дваіх грамадзян Нігерыі 1987 і 1997 гг.н. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ў іх пашпартах адсутнічаюць беларускія візы.

Замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі, каб у далейшым перабрацца ва Украіну ў пошуках лепшых умоў для жыцця.

Правапарушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання і дэпартаваны з краіны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.