Баннеры на главную бел

На беларускай граніцы затрыманы патроны

20.02.2019
На беларускай граніцы затрыманы патроны Фота носіць ілюстрацыйны характар

Уначы 20 лютага ў пункце пропуску «Новая Рудня» афармленне на ўезд у нашу краіну праходзіў грамадзянін Украіны. Падчас дагляду яго аўтамабіля Mitsubishi пагранічнікі ў падлакотніку паміж сядзеннямі выявілі 9 патронаў 20 калібра да паляўнічай стрэльбы. Жыхар Хмяльніцкага растлумачыў, што з'яўляецца паляўнічым, а патроны забыўся выкласці з машыны. Ён не ведаў, што дадзеныя прадметы забаронены да перамяшчэння праз беларускую граніцу.

У дачыненні да мужчыны праводзіцца праверка па прыкметах злачынства, прадугледжаных арт. 333-1 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне боепрыпасаў праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза). Патроны канфіскаваны супрацоўнікамі Мазырскага пагранічнага атрада і перададзены на экспертызу.