Грамадзянін Украіны спрабаваў увезці ў Беларусь боепрыпасы

16 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка" пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля Chevrolet мазырскія пагранічнікі ў падлакотніку паміж сядзеннямі выявілі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам боепрыпасаў апынуўся 49-гадовы грамадзянін Украіны.
У дачыненні да жыхара Кіеўскай вобласці праводзіцца праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзярграніцу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Патроны перададзены на экспертызу.