Баннеры на главную бел

У Мінску ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

18.02.2019


15 лютага на востраве «Мужнасці і Смутку» адбыўся мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пагранічнікі-ветэраны вайны ў Афганістане, сябры і сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Дэлегацыю пагранічнікаў ўзначаліў Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо.

Пагранічныя войскі прымалі непасрэдны ўдзел у барацьбе з бандамі як на граніцы з Афганістанам, так і на тэрыторыі краіны, вызваляючы мясцовых жыхароў ад нападаў тэрарыстаў. За гэты перыяд у складзе пагранічных падраздзяленняў у Афганістане прайшлі службу 62030 пагранічнікаў – кожны чацвёрты з складу пагранічных войскаў СССР. Погранвойскі правялі 1113 аперацый на тэрыторыі Афганістана. Загінула 576 пагранічнікаў, з іх 34 пагранічніка-беларуса і ураджэнца Беларусі.

Больш 21 тысячу пагранічнікаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, сем сталі Героямі Савецкага Саюза (два - пасмяротна).

Да красавіка 1989 г. на афганскай тэрыторыі знаходзіліся асобныя спецпадраздзяленні пагранічных войскаў, якія выконвалі задачы па ахове граніцы. А апошні савецкі пагранічнік, па некаторых звестках, пакінуў тэрыторыю Афганістана толькі ў жніўні 1989.

Вось ужо 30 гадоў у гэты дзень да вострава «Мужнасці і Смутку» прыходзяць тыя, хто быў удзельнікам Афганскіх падзей, блізкія загінуўшых і проста неабыякавыя людзі.