Старшыня Дзяржпагранкамітэта сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі

12 лютага на базе Інстытута пагранічнай службы Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоль Лапо сустрэўся з пагранічнікамі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана.
У рамках мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю вывада савецкіх войскаў з Афганістана, гасцям былі ўручаны медалі, нагрудныя знакі і каштоўныя падарункі. Калектыў ансамбля органаў пагранічнай службы падрыхтаваў канцэртную праграму.
Анатоль Лапо адзначыў, што веды і вопыт воінаў-інтэрнацыяналістаў істотна паўплывалі на станаўленне пагранічнага ведамства незалежнай Беларусі, стварэнне новых пагранічных атрадаў і ўсталяванне дзяржаўнай граніцы на прыбалтыйскім і ўкраінскім кірунках, а таксама пажадаў запрошаным моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў у дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.