Баннеры на главную бел

Кніга пра 100-годдзе пагранічнай службы стала лаўрэатам нацыянальнага конкурсу

11.02.2019
Кніга пра 100-годдзе пагранічнай службы стала лаўрэатам нацыянальнага конкурсу

8 лютага ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Лепшыя выдавецкія праекты Беларусі 2018 году былі ўдастоены ўзнагарод у 14-ці розных намінацыях.

Кніга «На пярэднім рубяжы. Пагранічная служба Беларусі» калектыву «Полиграфика», выдадзеная па заказу Дзяржпагранкамітэта да векавога юбілею ведамства, была ўдастоена вышэйшай ацэнкі ў намінацыі «Люстэрка часу».

Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі знакамі-сімваламі «Залаты фаліянт» і дыпломамі Міністэрства інфармацыі.