Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дзяржпагранкамітэта
7 лютага адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У ім прынялі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арчакоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Савета Міністраў і ўзаемадзейнічаючых структур.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо падчас свайго выступу адзначыў, што ўсё запланаванае органамі пагранiчгай службы ў мінулым годзе выканана. Ён таксама давёў да кожнага кіраўніка тэрытарыяльных ОПС і канкрэтызаваў задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы пры зацвярджэнні Рашэння на ахову Дзяржаўнай гранiцы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе.
Па завяршэннi мерапрыемства былі адзначаны лепшыя воінскія часці і падраздзяленні па выніках аператыўна-службовай і іншай дзейнасці ў 2018 годзе.