Баннеры на главную бел

Стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па развіцці тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на беларуска-літоўскай гранiцы

30.01.2019
Стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па развіцці тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на беларуска-літоўскай гранiцы

21 студзеня ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на гранiцы Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца па «Праграме трансгранiчнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства 2014-2020».

Ідэя праекта заключаецца ў павышэнні празрыстасці і надзейнасці беларуска-літоўскай гранiцы шляхам інвеставання ў інфраструктуру і абсталяванне. У ходзе яго рэалізацыі будзе ажыццяўляцца будаўніцтва лакальных сетак, оптавалаконных ліній сувязі на беларускай тэрыторыі. Таксама будзе арганізаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў для абмену станоўчым вопытам і практыкай выкарыстання сродкаў сувязі дзеля павышэння эфектыўнасці аховы гранiцы. Акрамя таго, плануецца стварыць новую, больш складаную інфармацыйную і тэлекамунікацыйную інфраструктуру, якая адпавядае апошнім сусветным патрабаваннямі ў галіне перадачы дадзеных і арганізацыі сувязі. Дадаткова да такіх стандартных функцый, як абмен дадзенымі і тэлефонная сувязь, яна дазволіць ўпершыню перадаваць відэаінфармацыю з пунктаў пропуску, а таксама атрымліваць аператыўны доступ да інфармацыйных рэсурсаў адпаведных ведамстваў для хуткага і эфектыўнага высвятлення асобы любога парушальніка гранiцы. Ствараемая сістэма сувязі аб'яднае ўсе пункты пропуску і падраздзяленні гранiцы, якiя знаходзяцца на гранiцы з Літвой, у адзіную сетку, якая прадстаўляе сабой новы механізм на ўзроўні рэгіёну. Гэта дазволіць значна палепшыць каардынацыю намаганняў пагранiчнікаў, а таксама павысіць эфектыўнасць і гнуткасць кіравання гранiцай. 

Дзяржаўны пагранiчны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца каардынуючым у краіне органам па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі.