На граніцы з Украінай затрыманы мужчына з падробленым дакументам

28 студзеня ў пункце пропуску «Славечна» пагранічны нарад у аднаго з пасажыраў цягніка паведамленнем «Кішынёў - Санкт-Пецярбург» выявіў фальшывы пашпарт.
Пры афармленні мужчыны, які прад'явіў дакументы на імя 31-гадовага грамадзяніна Украіны, супрацоўнік падраздзялення пагранкантролю выявіў прыкметы падробкі.
Праведзеная спецправерка пацвердзіла, што пашпарт фальшывы – бланк гэтага дакумента быў нелегальна выраблены з дапамогай аргтэхнікі.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы. Акрамя таго, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленага дакумента.