Баннеры на главную бел

На граніцы з Украінай пагранічніку паспрабавалі даць хабар

28.01.2019
На граніцы з Украінай пагранічніку паспрабавалі даць хабар Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 26 студзеня ў пункце пропуску «Славечна» пры афармленні пасажыраў цягніка паведамленнем «Кішынёў - Санкт-Пецярбург» быў затрыманы грамадзянін Малдовы, які паспрабаваў даць хабар супрацоўніку пагранічнага кантролю.

Жадаючы пазбегнуць надгляду купэ, мужчына вырашыў падкупіць пагранічніка грашыма.

Хутка стала вядомая прычына незаконнага ўчынку: замежнiк вёз праз беларускую граніцу спіртное, аб'ём якога перавышаў дапушчальную норму ўвозу алкаголю ў краіну.

За спробу даць хабар ў дачыненні да зламысніка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 14 і ч. 1 арт. 431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальным пакараннем, прадугледжаным ч.1 арт. 431, з'яўляецца пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.