Баннеры на главную бел

Беларусь і Украіна зацвердзілі План дэмаркацыі на 2019 год

28.01.2019
Беларусь і Украіна зацвердзілі План дэмаркацыі на 2019 год

Падчас 20-га пасяджэння Сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі, якое адбылося ў студзені ў Гомелі, бакамі былі падведзены вынікі выканання работ на дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай у папярэднім годзе і зацверджаны План дэмаркацыі на 2019 год.

У сувязі з гэтым у бягучым годзе будуць прадоўжаны работы па ачыстцы паласы мацавання беларуска-ўкраінскай граніцы і ўсталяванню пагранічных знакаў. Апрача таго, дэмаркацыйная камісія пачне выносіць дзяржаўную граніцу з карты на мясцовасць і ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС.