Баннеры на главную бел

Раздзяленне патокаў пры афармленні пасажыраў у зоне прылёту Нацыянальнага аэрапорта Мінск дазволіць скараціць час перасячэння гранiцы

25.01.2019
Раздзяленне патокаў пры афармленні пасажыраў у зоне прылёту Нацыянальнага аэрапорта Мінск дазволіць скараціць час перасячэння гранiцы фота НАП Мінск
Нацыянальным аэрапортам Мінск сумесна з органамі пагранiчнай службы ў сектары прылёту запущана сістэма размежавання пасажыраў па грамадзянскай прыналежнасці. Яна дазваляе супрацоўнікам пагранiчнага кантролю аператыўна рэагаваць на павелічэнне пасажырапатокаў у залежнасці ад грамадзянства і колькасці асоб і своечасова пераразмяркоўваць сілы і сродкі.

У залежнасці ад колькасцi прыбываючых пасажыраў асобныя каналы афармлення загадзя выдзяляюцца для грамадзян Саюзнай дзяржавы або для замежных грамадзян.

Укараненне дадзенай сістэмы дазваляе істотна скараціць час праходжання пагранічнага кантролю і стварыць больш камфортныя ўмовы для грамадзян, якія перасякаюць гранiцу. У перспектыве таксама плануецца ўвядзенне асобнага напрамку для ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня ў беларускай сталіцы.