Баннеры на главную БЕЛ

На беларуска-літоўскай гранiцы затрыманы парушальнік

11.01.2019
На беларуска-літоўскай гранiцы затрыманы парушальнік Фота носіць ілюстрацыйны характар
9 студзеня па інфармацыі літоўскіх калег гродзенскія пагранiчнікі затрымалі парушальніка гранiцы.

Ім аказаўся, са слоў, 47-гадовы грамадзянін Расіі. Ён растлумачыў, што свае дакументы страціў на тэрыторыі Еўрасаюза і, жадаючы вярнуцца да месца жыхарства, вырашыў ўтойліва перасекчы гранiцу. Пры сабе ў мужчыны былі асабістыя рэчы і грашовыя сродкі.

Да высвятлення асобы замежны грамадзянін змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пагранiчнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за наўмыснае незаконнае перасячэнне гранiцы і парушэнне правілаў знаходжання. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.