Баннеры на главную бел

У Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранiчнікі затрымалі грамадзян Пакістана з падробленымі дакументамі

10.01.2019
У Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранiчнікі затрымалі грамадзян Пакістана з падробленымі дакументамі Фота носіць ілюстрацыйны характар
8 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас афармлення рэйса, які прыбыў з Алматы пагранiчнікамі па інфармацыі службы сэрвісу былі затрыманы двое грамадзян Пакістана 1984 года нараджэння.

Падчас рэгістрацыі транзітных пасажыраў, якія следавалi па маршруце Алматы-Мінск-Хельсінкі, маладыя людзі наўмысна прад'явілі супрацоўніку службы сэрвісу аэрапорта пашпарты грамадзян Пакістана з прыкметамі частковай падробкі - заменай старонак з установачнымi дадзенымі. У ходзе правядзення праверачных мерапрыемстваў у іх асабістых рэчах былі знойдзены сапраўдныя дакументы.

Iншаземцы затрыманы і змешчаны ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст.23.55 КаАП за парушэнне правілаў знаходжання. Органам дазнання атрада пагранічнага кантролю «Мінск» распачата крымінальная справа па ч.1 ст.380 КК Рэспублікі Беларусь (Выкарыстанне заведама падложных дакументаў). Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.