Баннеры на главную бел

У перыяд навагодніх і калядных святаў беларускую гранiцу перасяклi амаль 900 тысяч грамадзян і больш за 250 тысяч адзінак транспарту

09.01.2019
У перыяд навагодніх і калядных святаў беларускую гранiцу перасяклi амаль 900 тысяч грамадзян і больш за 250 тысяч адзінак транспарту
Мінулыя навагоднія і калядныя святы адзначыліся узрослымі патокамі асоб і транспарту, перасякаючых гранiцу. З 25 снежня 2018 года па 8 студзеня 2019 года беларускія погранiчнікі на розных участках у абодвух напрамках аформілі 881 078 грамадзян і 251 202 адзінак транспарту.

Найбольш папулярным стаў польскі напрамак - яго перасяклi 296 823 грамадзян і 101 687 адзінак транспарту, на другім месцы літоўскi - 252 325 грамадзян і 84 935 адзінак транспарту. Меншыя лічбы адзначаліся на ўкраінскім і латвійскім напрамках - 204 046 грамадзян і 47 999 адзінак транспарту, 32 809 грамадзян і 15 435 адзінак транспарту адпаведна.

Лідэрамі сярод перасякаючых гранiцу сталі грамадзяне Беларусі - 481 991 асоб, на другім месцы - грамадзяне Расіі - 156 414 асоб. Замыкаюць тройку лідэраў грамадзяне Украіны - 109 821 асоб.

95 082 грамадзян за гэты перыяд аформлена ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, у тым ліку 4 175 - у бязвізавым парадку. 110 105 грамадзян скарысталіся для замежных паездак чыгуначным транспартам.