Баннеры на главную БЕЛ

Восем выпадкаў незаконнага перамяшчэння праз гранiцу забароненых прадметаў выявілі пагранiчнікi за мінулыя выхадныя дні

09.01.2019
Восем выпадкаў незаконнага перамяшчэння праз гранiцу забароненых прадметаў выявілі пагранiчнікi за мінулыя выхадныя дні
Далёка не ўсе грамадзяне, збіраючыся ў замежную паездку ўспамінаюць пра прадметы, якiя забаронены альбо абмежаваны да перамяшчэння праз гранiцу. Так, 6 студзеня ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" пры афармленні на ўезд у Беларусь 26-гадовага жыхара Маскоўскай вобласці пагранiчнікі выявілі дэсантны нож з польскай маркіроўкай. Малады чалавек паклаў халодную зброю ў вадзіцельскія дзверы свайго BMW.

Тут жа праз гадзіну ў 46-гадовага жыхара Бранска ў падлакотніку Audi былі выяўленыя дзве сігнальныя ракетніцы паляўнічага. 
6 студзеня ў пункце пропуску "Брузгі" пагранічнікі ў нішы вадзіцельскiх дзвярэй аўтамабіля Toyota выявілі газавы балончык, які спрабаваў перавезці праз гранiцу жыхар Цвярской вобласці. За дзень да гэтага яшчэ ў двух грамадзян Расіі пры афармленні на ўезд у Беларусь у пунктах пропуску «Катлоўка» і «Дамачава» былі канфіскаваныя гумавая палка і тэлескапічная дубінка.
4 студзеня ў жыхара Мінска, які ехаў з Польшчы, у пальчаткавай скрыні выявілі электрашокер, а на наступны дзень у віцябляніна, які выязджаў у Латвію, у нішы вадзіцельскiх пярэднiх дзвярэй - паляўнічы нож.  

6 студзеня ў пункце пропуску «Новая Гута» пры афармленні на ўезд у Беларусь рэйсавага аўтобуса паведамленнем «Кіеў-Талін» службовы сабака знайшоў невядомы скрутак з рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру. Ён знаходзіўся пад ашалёўкай пасажырскага сядзення.

Усе забароненыя да перамяшчэння праз гранiцу прадметы канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні. Невядомае рэчыва перададзена на экспертызу.