Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэтам прыняты дадатковыя меры па павелічэнні прапускной здольнасці ў пунктах пропуску польскага кірунку

03.01.2019
Дзяржпагранкамітэтам прыняты дадатковыя меры па павелічэнні прапускной здольнасці ў пунктах пропуску польскага кірунку Фота носіць ілюстрацыйны характар
Напярэдадні і падчас вялікіх выхадных, дзяржаўных і рэлігійных святаў у Беларусі і ў суседніх краінах колькасць асоб, якія перасякаюць  гранiцу на легкавых аўтамабілях і аўтобусах, павялічваецца ў некалькі разоў. Так, напрыклад, святкаванне Новага года, Каляд, Міжнароднага жаночага дня, Вялікадня, Першамая, Дня Перамогі і Дня Незалежнасці штогод пацвярджае гэты факт.

Дзяржаўны пагранiчны камітэт заўсёды ўлічвае верагоднасць змены абстаноўкі ў пунктах пропуску і прадпрымае ўсе магчымыя меры для мінімізацыі затрат часу пры перасячэнні
гранiцы.
На працягу 2 студзеня адзначалася павелічэнне патоку легкавога транспарту, які выязджаў у Польшчу. Яго лік перавышаў прапускную здольнасць пунктаў пропуску. Так, пры сумарнай сутачнай прапускной здольнасці пунктаў пропуску польскага ўчастка, якая складае амаль 9100 легкавых аўтамабіляў, было аформлена каля 10250 машын. У пунктах пропуску «Брэст» і «Дамачава» палову патоку транспарту, што выязджаў за гранiцу, склалі транспартныя сродкі грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія адправіліся на адпачынак у краіны Еўрасаюза ў перыяд навагодніх канiкул.

Для нармалізацыі сітуацыі і аператыўнага афармлення грамадзян была павялічана колькасць супрацоўнікаў у пагранiчных нарадах на найбольш загружаных кірунках.

Па прагнозах спецыялістаў да завяршэння выхадных у Расіі значны паток транспарту ўжо ў зваротным напрамку будзе адзначацца пасля 7 студзеня.

У сувязі з гэтым Дзяржпагранкамітэт нагадвае пра магчымасць адсочвання абстаноўкі з чэргамі перад пунктамі пропуску ў рэжыме анлайн на інфармацыйным партале пагранічнага ведамства. У раздзеле партала «Графікі чэргаў» можна даведацца аб сярэдняй загружанасці пунктаў пропуску ў канкрэтны дзень тыдня па гадзінах і выбраць альтэрнатыўны час для замежнай паездкі. Акрамя таго, нагадваем, што ў пунктах пропуску «Брэст», «Катлоўка» і «Грыгораўшчына» функцыянуе сістэма электроннай чаргі, з дапамогай якой можна загадзя забраніраваць час праходжання кантрольных працэдур на гранiцы.

Рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць маршруты для выезду за гранiцу праз менш загружаныя пункты пропуску.