Экстрэмальны турыст-парушальнік затрыманы на беларуска-ўкраінскай границы

27 снежня ў Нараўлянскім раёне мазырскімі пагранічнікамі за спробу парушэння граніцы з Украіны ў Беларусь быў затрыманы 29-гадовы грамадзянін Італіі.
Ён распавёў, што пайшоў на парушэнне закона наўмысна, з мэтай экстрэмальнага турызму. Загадзя, яшчэ ў сакавіку малады чалавек вывучыў прыгранічны ўчастак украінскай зоны адчужэння. У выніку іншаземец вырашыў рызыкнуць і праверыць свае здольнасці гэтакім нестандартным шляхам - парушыць граніцу. Як і ў мінулы раз з Кіева да рэжымнай тэрыторыі яго падвёз сябар на аўтамабілі, затым мужчына адправіўся ў напрамку Беларусі, выкарыстоўваючы навігацыйнае прыкладанне на сваім мабільным тэлефоне. Пасля пераходу граніцы жыхар Італіі планаваў на таксі дабрацца да Мінска.
У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння разбіральніцтва ён будзе перададзены ўкраінскаму боку.