З 16 лютага Літва закрывае чыгуначны пункт пропуску Стасілас (з беларускага боку Беняконі)
Прадстаўнікі літоўскай мытні накіравалі афіцыйнае апавяшчэнне беларускаму боку аб спыненні руху грузавога чыгуначнага транспарту праз указаны пункт пропуску.
Паводле інфармацыі суседняга боку, аднаўленне грузавых перавозак праз пункт пропуску Стасілас плануецца пасля ўстаноўкі стацыянарнай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю.
Даведачна: чыгуначны пункт пропуску Беняконі (Рэспубліка Беларусь) – Стасілас (Літоўская Рэспубліка) прызначаны для афармлення толькі грузавых саставаў. У беларускім пункце пропуску функцыі па афармленні грузаў і персаналу праз дзяржаўную граніцу ўскладзены на супрацоўнікаў мытнага ведамства.