Літва спыняе ўзаемадзеянне з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз граніцу
Паводле паведамлення літоўскага боку, Служба аховы дзяржаўнай граніцы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі ў аднабаковым парадку спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і пагранічнымі службамі Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз граніцу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску.
Прычыны спынення ўзаемадзеяння ў апавяшчэнні не пазначаны.
Супрацоўніцтва ажыццяўлялася на падставе дакумента, падпісанага бакамі 4 лістапада 2019 года.