Баннеры на главную БЕЛ

Літва больш не хавае зацікаўленасці ў стварэнні чэргаў на граніцы з Беларуссю

16.02.2023

Служба аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы паведаміла беларускаму боку аб спыненні ўзаемадзеяння з мытным і пагранічным ведамствамі нашай краіны. Расказваем усё па парадку.

Літва больш не хавае зацікаўленасці ў стварэнні чэргаў на граніцы з Беларуссю

Літва больш не хавае зацікаўленасці ў стварэнні чэргаў на граніцы з Беларуссю

Ануляванае Літвой пагадненне дазваляла:

забяспечваць бесперапыннасць перасячэння граніцы,

павялічваць прапускную здольнасць,

пасбауляцца ад прычын ўзнікнення чэргаў,

сумесна вырашаць розныя праблемы.

У рамках гэтага пагаднення супрацоўнікі беларускіх і літоўскіх службаў інфармавалі адзін аднаго аб неабходнасці ўзмацнення змен, пераразмеркаванні сіл на больш загружаныя напрамкі і вырашалі няштатныя сітуацыі. Усё гэта забяспечвала бесперабойнае перасячэнне граніцы.

Што зменіць спыненне супрацоўніцтва?

Цягам мінулага года літоўскія кантрольныя службы прапускалі на сваю тэрыторыю каля 50% фураў ад нормы. З рытмічнасцю афармлення легкавога транспарта таксама былі праблемы. Па факце, яшчэ да анулявання пагаднення літоўскі бок перастаў выконваць свае абавязацельствы.

Разарваўшы пагадненне ў афіцыйным парадку, Літва ўзяла на сябе адказнасць за стварэнне чэргаў на граніцы з Беларуссю. Пазіцыя літоўскіх уладаў звялася да стварэння праблем для тых, хто перасякае граніцу. Акрамя таго, гэты крок мае пэўныя мэты, звязаныя з пагаршэннем эканамічных сувязей паміж нашымі краінамі.

Такім чынам, літоўскі бок дыскрэдытаваў сябе як надзейнага партнёра, у тым ліку ў сферы трансгранічнага супрацоўніцтва.

Беларускі бок, у сваю чаргу, працягвае выконваць абавязацельствы па пропуску праз граніцу асоб і транспартных сродкаў у поўным аб'ёме.