Баннеры на главную БЕЛ

У Інстытуце пагранслужбы адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй

18.02.2023

Сёння, 18 лютага, у пагранічную ВНУ прыехала больш за 500 абітурыентаў: навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і кадэцкіх вучылішчаў, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, ваеннаслужачыя тэрміновай службы.

У Інстытуце пагранслужбы адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй

Начальнік Інстытута генерал-маёр Сяргей Жылінскі расказаў гасцям аб парадку паступлення, асаблівасцях навучання і перспектывах службы на дзяржаўнай граніцы.

Пагранічнікі прадэманстравалі ўзоры ўзбраення, прыёмы рукапашнага бою, а рота ганаровай варты – майстэрства страявой вывучкі. Выкладчыкі Інстытута правялі экскурсію па навучальнай установе, а курсанты паказалі абітурыентам умовы пражывання.

Акрамя таго, хлопцы і іх бацькі атрымалі прафесійныя кансультацыі па выбары спецыяльнасці: пагранслужба, пагранкантроль, аператыўная дзейнасць, ідэалагічная работа.
Сустрэча завяршылася дэгустацыяй салдацкай кашы.