Баннеры на главную БЕЛ

Польшча абмяжоўвае рух грузавога транспарту ў пункце пропуску Кукурыкі.

20.02.2023

Польскае пагранведамства праінфармавала беларускі бок аб тым, што з 21:00 21 лютага (па беларускім часе) у польскім пункце пропуску Кукурыкі будзе абмежаваны рух фур, за выключэннем зарэгістраваных у дзяржавах - членах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ).

Польшча абмяжоўвае рух грузавога транспарту ў пункце пропуску Кукурыкі.

З 21:00 21 лютага (па беларускім часе) грузавыя аўто, якія не зарэгістраваны ў вышэйпералічаных арганізацыях і краінах, не змогуць перасякаць польска-беларускую граніцу. Для легкавога транспарту застаецца толькі пункт пропуску – Цярэспаль (з беларускага боку – Брэст).

Рэкамендуемы ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні перасячэння граніцы.