Баннеры на главную БЕЛ

У дачыненні да ілжывай інфармацыі аб інцыдэнце на беларуска-ўкраінскай граніцы

26.02.2023

Шэраг крыніц у сетцы інтэрнэт, у першую чаргу дэструктыўнай накіраванасці, распаўсюджваюць са спасылкай на ўкраінскія рэсурсы паведамленні аб перастрэлцы на ўчастку граніцы з Украінай, якая нібыта мела месца 25 лютага бягучага года.



Тыражаваная экстрэмістамі інфармацыя не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Ніякіх інцыдэнтаў з ужываннем зброі не было, пагранічны нарад агонь не адкрываў.

Падраздзяленні органаў пагранічнай службы нясуць службу ў месцах пастаяннай дыслакацыі.

Дзяржаўны пагранічны камітэт звяртае ўвагу на неабходнасць карыстацца афіцыйнымі, праверанымі і дакладнымі крыніцамі інфармацыі, не паддавацца на правакацыі і ўкіды.