Баннеры на главную бел

Жорсткасць і бесчалавечнасць польскіх сілавікоў у адносінах да бежанцаў не спыняецца

13.02.2023

Знясіленых людзей, часта з траўмамі і ў крытычным стане, цынічна вывозяць на граніцу з Беларуссю на службовым транспарце і выкідваюць за агароджу. Усяго ў пятніцу і выхадныя дні зафіксавана 6 фактаў, калі польскія сілавікі даставілі да загарод бежанцаў.



Ва ўсіх выпадках іншаземцаў прымусілі прайсці праз брамкі для жывёл. У аднаго з мужчын была траўма нагі, ён меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Нягледзячы на пакуты іншаземца, ваеннаслужачыя, якія выступаюць у ролі «абаронцаў еўрапейскіх граніц», свядома пакінулі яго ў лесе на волю лёсу.

Сілавакі Польшы працягваюць здзекі, сілавыя выштурхванні і гвалт у дачыненні да ўразлівых бежанцаў даказваюць, што такая незаконная практыка заахвочваецца як Еўрасаюзам, так і міжнароднымі арганізацыямі.