Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі беспілотнік на граніцы з Літвой – другі за тыдзень

27.01.2023

Інцыдэнт здарыўся 26 студзеня. Лідскія пагранічнікі выявілі коптар за паўкіламетра ад граніцы з Літвой.



У выніку праверачных мерапрыемстваў у н.п. Міцканцы Воранаўскага раёна ваеннаслужачыя затрымалі дваіх грамадзян Беларусі, якія кіравалі робатам.

У дачыненні да грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічыняў.