Баннеры на главную бел

У Полацку прайшоў чэмпіянат органаў пагранічнай службы па лыжных гонках і біятлоне

28.01.2023

На базе Полацкага пагранатрада прайшоў чэмпіянат органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках і біятлоне.

У Полацку прайшоў чэмпіянат органаў пагранічнай службы па лыжных гонках і біятлоне

50 удзельнікаў у складзе 10 каманд з усіх куткоў Беларусі змагаліся за права ўзняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару.

Удзельнікі спаборніцтваў былі падзелены на тры падгрупы:

1-я група - жанчыны;

2-я - мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў;

3-я - мужчыны старэйшыя за 30 гадоў.

Спартсмены спаборнічалі ў гонцы на 2,5 км і ў біятлоннай эстафеце.

У першы дзень спаборніцтваў у асабістым заліку месцы размеркаваліся наступным чынам. Сярод дзяўчат 3-е месца заваявала прапаршчык Вераніка Валюк з Гродна, 2-е месца ў маёра Наталлі Марчук з Полацка, 1-е месца заваявала прапаршчык Віталія Гушча з Мінска.

У мужчын да 30 гадоў «бронза» ў радавога Ягора Кіевіцкага з Інстытута пагранічнай службы, «сярэбраны» медаль заваяваў малодшы сяржант Дзяніс Лукшыц з Гродзенскай пагранічнай групы, «золата» – у сяржанта Рамана Паўлючкова з Мінска.

Сярод мужчын старэйшых за 30 гадоў «бронзавага» медаля ўдастоены маёр Павел Грыбовіч з Пінска, другім фінішаваў мінчанін старшы прапаршчык Валерый Піруцкі, «залаты» медаль павязе з сабой у сталіцу маёр Максім Шымановіч.

У другі дзень спаборніцтваў прайшла эстафета. У ёй не было роўных пагранічнікам з Мінска, другой да фінішу прыйшла каманда з Полацка, трэцяе месца ў прадстаўнікоў Гродна.

У напружанай барацьбе ў агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда з г. Мінска, сярэбраных медалёў удастоены спартсмены з Гродна, бронзавыя медалі ў нашых землякоў з Полацка.