Баннеры на главную бел

У аўто на лафеце пагранічнікі выявілі падазронае рэчыва

24.01.2023

Інцыдэнт адбыўся 22 студзеня ў пункце пропуску Беняконі на граніцы з Літвой.

У аўто на лафеце пагранічнікі выявілі падазронае рэчыва

Пагранічны нарад са службовым сабакам падчас агляду салона Шэўрале, які перавазілі на прычэпе-лафеце, выявіў пад сядзеннем рэчыва, падобнае на марыхуану.

За рулём грузавіка знаходзіўся грамадзянін Беларусі, які ўвозіў аўтамабіль з Літвы.

Звяртаем увагу асоб, якія ажыццяўляюць перавозку транспартных сродкаў праз граніцу, на неабходнасць дбайнай праверкі салонаў аўтамабіляў.

Няўважлівасць можа нанесці не толькі матэрыяльную шкоду, але і абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.

Летась зафіксаваны тры аналагічныя выпадкі. Аўтамабілі набываліся на заходніх аўтааўкцыёнах і ў далейшым увозіліся ў нашу краіну на лафетах.

Усяго за 2022 год пагранічнікамі канфіскавана больш за 167 кг наркотыкаў.