Баннеры на главную бел

Літоўскія валанцёры ўпэўненыя, што ўлады хаваюць факты гібелі бежанцаў

12.01.2023
Літоўскія валанцёры ўпэўненыя, што ўлады хаваюць факты гібелі бежанцаў Фота носіць ілюстрацыйны характар

З пачатку міграцыйнага крызісу Літва, Латвія і Польшча праводзяць жорсткую палітыку ў адносінах да бежанцаў. Да людзей, якія знаходзяцца ва ўразлівым і часта небяспечным для жыцця становішчы, прымяняюцца гвалтоўныя метады выцясненняў, якія неаднаразова прыводзілі да гібелі іншаземцаў.

Аб тым, што ў рэальнасці адбываецца ў прыграніччы, замоўчваецца ў еўрапейскіх СМІ. Разам з тым, па той бок граніцы неабыякавыя валанцёры і актывісты працягваюць дапамагаць уцекачам не змерзнуць і не памерці ад знясілення. Польская Grupa Granica увесь час паведамляе аб сотнях людзей, якія застаюцца ў польскіх лясах або зніклых без вестак. Аналагічная гуманітарная арганізацыя Sienos Grupe аказвае падтрымку бежанцам на літоўскім баку. Сёння валанцёры расказалі, што дапамаглі іншаземцы знайсці мужа, які знік у жніўні 2022 года. Аказалася, што мужчына быў знойдзены мёртвым у літоўскім лесе яшчэ некалькі месяцаў таму. Яго цела да гэтага часу знаходзіцца ў літоўскім моргу.

Пры гэтым вельмі сумнеўным застаецца тое, што за час міграцыйнага крызісу літоўскі бок ні разу афіцыйна не паведаміў аб фактах гібелі бежанцаў на іх баку.

У сувязі з гэтым валанцёры задаюцца пытаннямі: «колькі яшчэ неапазнаных целаў у літоўскіх моргах і на могілках? Чаму літоўскія ўлады хаваюць такія факты? А за словамі ўладаў аб тым, што сітуацыя на граніцы стабільная, стаяць адчай і боль людзей».

* учора Літва дала права сілавікам выкідваць (пакідаць паміраць) бежанцаў на граніцы пры маўклівай згодзе так званай дэмакратычнай Еўракамісіі.