Баннеры на главную бел

Да 15 гадоў турмы: грамадзянку Расіі з 4 кг псіхатропу затрымалі пагранічнікі

13.01.2023

Грамадзянку Расійскай Федэрацыі, якая мае дачыненне да незаконнага абароту псіхатропных рэчываў, 20 снежня 2022 года мазырскія пагранічнікі затрымалі ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Да 15 гадоў турмы: грамадзянку Расіі з 4 кг псіхатропу затрымалі пагранічнікі

Пры праверцы дакументаў іншаземка не змагла выразна растлумачыць мэту свайго знаходжання ў пагранзоне. Акрамя таго, падазрэнні ваеннаслужачых выклікалі і дзіўныя паводзіны 30-гадовай расіянкі.

У выніку апытання пагранічнікі ўстанавілі, што яна прыехала па схаваны скрутак. У далейшым ваеннаслужачыя ў лясным масіве знайшлі «сховішча».

У поліэтыленавым скрутку знаходзіліся 8 палімерных пакетаў. Па выніках экспертызы ўстаноўлена, што іх змесціва з'яўляецца небяспечным псіхатропным рэчывам пара-метылэфедронам масай каля 4 кілаграмаў.

На затрыманую пачалі крымінальную справу за незаконны абарот псіхатропных рэчываў. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці год.