Баннеры на главную бел

Стрэльбы, патроны і не толькі: у жыхара пагранічча знойдзены арсенал

08.09.2022

Смаргонскія пагранічнікі 6 верасня выявілі ў жыхара Пастаўскага раёна незарэгістраваныя стрэльбы і патроны. Садзейнічанне ў іх адабранні аказалі супрацоўнікі Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Стрэльбы, патроны і не толькі: у жыхара пагранічча знойдзены арсенал

У арсенале грамадзяніна знаходзілася наразная агнястрэльная стрэльба, агнястрэльная гладкаствольная стрэльба, 64 патроны калібру 5,6 мм, 6 патронаў калібру 16 мм да паляўнічай гладкаствольнай стрэльбы, 7 патронаў, як мяркуецца, да рэвальверу даўжынёю 2,5 м.

Супрацоўнікамі інспекцыі распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае захоўванне прылады здабычы рыбы. Штраф за парушэнне - да 30 б.в. (960 рублёў). Акрамя таго, у адносінах да мужчыны праводзіцца даследчая праверка па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. За дадзенае злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 7 гадоў.