Баннеры на главную бел

Літва выходзіць на новы ўзровень жорсткасці ў адносінах да бежанцаў.

13.09.2022

Увечары 12 верасня на беларуска-літоўскай граніцы пагранічны нарад знайшоў чацвярых бежанцаў са слядамі фізічнага гвалту. Грамадзяне Сірыі растлумачылі, што напярэдадні літоўскія сілавікі іх выціснілі праз дзяржаўную граніцу на тэрыторыю Беларусі. Пры спробе бежанцаў растлумачыць сваю сітуацыю, літоўскія сілавікі проста спусцілі на іх сабак.



Акрамя таго, адзін з мужчын паказаў на шыі сляды, характэрныя для ўдушэння. Гэта можа ўказваць на прымяненне літоўскім бокам у дачыненні да бежанцаў катаванняў.

Фізічнае насілле, ганенне сабакамі, зневажэнні - гэта тое, з чым даводзіцца сутыкацца бежанцам у суседняй краіне, нягледзячы на іх уразлівае становішча.

Беларускія пагранічнікі аказалі іншаземным грамадзянам неадкладную медыцынскую дапамогу.