Пагранічныя службы Беларусі і Расіі ўзгаднілі пытанні ўзаемадзеяння ў ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы
Сёння, 15 верасня, у Саратаве адбылося 57-е пасяджэнне Калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй генерал-лейтэнантам Анатолем Лапо і прадстаўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі на чале з першым намеснікам Дырэктара - кіраўніком Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі генералам арміі Уладзімірам Кулішовым.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй узгодненай пагранічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і гарантаваннем пагранічнай бяспекі на знешняй граніцы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Таксама ў рамках парадку дня дэлегацыі разглядалі прапановы па ўдасканаленні ўзаемадзеяння паміж органамі пагранічнай службы Беларусі і пагранічнымі органамі Федэральнай службы бяспекі Расіі.
Таксама для мадэрнізацыі інфраструктуры і тэхнічнай аснашчанасці падраздзяленняў граніцы завяршаецца работа па падрыхтоўцы праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы", разлічанай на перыяд з 2023 па 2027 гады.
Пасля завяршэння работы Калегіі кіраўнікі дэлегацый адзначылі, што прынятыя рашэнні дадуць магчымасць павысіць узровень аператыўнага рэагавання органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і пагранічных органаў Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі па спыненню правапарушэнняў на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў наступным годзе, а таксама эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці пагранічных ведамстваў па рашэнню ускладзеных на іх задач.