Баннеры на главную бел

Украінскія медыя працягваюць нахабна хлусіць

02.09.2022

Ва ўкраінскіх інфармацыйных рэсурсах распаўсюджваецца відэа з абвінавачваннямі беларускіх пагранічнікаў у нібыта крадзяжы невядомага прадмета з грузавіка, які знаходзіцца паблізу беларуска-ўкраінскай граніцы.



Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Дзяржпагранкамітэт афіцыйна паведамляе, што паблізу беларуска-ўкраінскай граніцы адбылося ўзгаранне травы і галінак. З прычыны зрасходавання штатных вогнетушыцеляў беларускія пагранічнікі для лакалізацыі ўзгарання былі вымушаны выкарыстоўваць вогнетушыцель, які знаходзіўся ў грузавой машыне.

Аператыўныя дзеянні ваеннаслужачых адпавядалі сітуацыі, што склалася, і дазволілі прадухіліць далейшае распаўсюджванне ўзгарання.