Баннеры на главную бел

У Гродзенскім раёне ліквідавана лабараторыя па вытворчасці марыхуаны

10.08.2022

Гродзенскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі 9 жніўня выявілі і ліквідавалі лабараторыю па вытворчасці марыхуаны, размешчаную ў пагранічнай зоне.

У Гродзенскім раёне ліквідавана лабараторыя па вытворчасці марыхуаны

На ўласным дачным участку ў цяпліцах 34-гадовы беларус вырошчваў кусты каноплі. Пры гэтым мужчына старанна сачыў за раслінамі, забяспечваючы ім неабходны догляд. Побач - у гаспадарчых пабудовах - беларус высушваў «ураджай» забароненага рэчыва і асабіста ацэньваў яго. У момант затрымання ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення.
Усяго праваахоўнікі канфіскавалі 35 кустоў каноплі агульнай масай звыш 44 кг, а таксама каля 4 кг высушанай марыхуаны.

Прызначана правядзенне шэрагу крыміналістычных экспертыз. Распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 год. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх абставін злачыннай дзейнасці.