Баннеры на главную бел

На граніцы гінуць жывёлы: зараз і ад украінскай "калючкі"

23.05.2022

Інцыдэнт адбыўся ўчора, 22 траўня, ужо на беларуска-ўкраінскай граніцы. У Ельскім раёне за пяць метраў ад граніцы знойдзены загінулы лось.



Прычына гібелі жывёлы - разгорнутыя на ўкраінскім баку небяспечныя інжынерныя загароды, якія пакінулі на целе лася глыбокія рэзаныя раны.

На месца выкліканы супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Падобныя загароды становяцца непераадольнай перашкодай на шляхах міграцыі дзікіх жывёл і часта прыводзяць да іх гібелі.