Баннеры на главную бел

Савет камандуючых Пагранічнымі войскамі падпісаў 11 рашэнняў па выніках 84-га пасяджэння ў Казахстане

18.05.2022

У горадзе Туркестане (Рэспубліка Казахстан) сёння, 18 мая, праходзіць 84-е пасяджэнне Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі. У ім працуюць дэлегацыі 9 пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД. Таксама на рабочай сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама супрацоўнікі Сакратарыята АДКБ, Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, Кардінацыйнага савета Міжнароднага Саюза грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў (пенсіянераў) пагранслужбы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо.

 Савет камандуючых Пагранічнымі войскамі падпісаў 11 рашэнняў па выніках 84-га пасяджэння ў Казахстане

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння - абстаноўка на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД і тэндэнцыі яе развіцця. Кіраўнікі ў цэлым прааналізавалі вынікі дзейнасці па фарміраванні сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі на знешніх рубяжах за ўвесь 30-гадовы перыяд існавання СКПВ. Старшыня Каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранвойскамі генерал-палкоўнік Аляксандр Манілаў падкрэсліў, што рашэнні, прынятыя кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці на першапачатковым этапе фарміравання нацыянальных пагранічных ведамстваў былі правільнымі і, галоўнае, своечасовымі.

«Стварэнне СКПВ дало магчымасць усім нам на працягу 30 гадоў на парытэтнай аснове і ў атмасферы поўнага даверу вырашаць пытанні, звязаныя з пабудовай і ўдасканаленнем сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД», – заявіў Аляксандр Манілаў. Кіраўнік пагранічнага ведамства Рэспублікі Беларусь Анатоль Лапо ў сваім выступленні адзначыў, што зыходзячы з абстаноўкі ў пагранічнай прасторы на пачатак 2022 года, асноўныя фактары, якія фарміруюць пагранічныя пагрозы на беларускім участку знешняй граніцы СНД у бліжэйшай перспектыве, захаваюцца. Рэспубліка Беларусь прадоўжыць выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па забеспячэнню пагранічнай бяспекі на ўказаным участку.

Асобна ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі тэму ўдасканалення механізму абмену інфармацыяй аб існуючай абстаноўцы на граніцах, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў навукова-даследчай і адукацыйнай сферах дзейнасці, а таксама падрыхтоўкі кадраў.

Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу фатаграфій «Пагранічнай садружнасці - 30 гадоў». У ліку адзначаных лаўрэатаў – афіцэры пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія занялі 2-е месцы ў дзвюх намінацыях. Пераможцамі ж фотаконкурсу па рашэнні міжнароднага журы сталі пагранічнікі з Расіі, Узбекістана і Казахстана. Таксама вызначаны найлепшыя арганізацыі ветэранаў пагранічнай службы дзяржаў - удзельніц СНД. У іх ліку – і грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» пад кіраўніцтвам палкоўніка ў адстаўцы Ігара Рэута. На пасяджэнні была адзначана работа аб'яднання па захаванні памяці і гістарычнай праўды аб Вялікай айчыннай вайне, недапушчэнні фальсіфікацыі гістарычных фактаў, звязаных з гераізмам пагранічнікаў у гады вайны, а таксама дзейнасць па патрыятычным і інтэрнацыянальным выхаванні моладзі, абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў ветэранаў Вялікай Айчыны.

Па выніках пасяджэння кіраўнікамі пагранічных ведамстваў падпісана 11 рашэнняў.

Чарговае пасяджэнне СКПВ запланавана на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан.