Баннеры на главную бел

Медыкам органаў пагранічнай службы ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды

01.10.2021

Напярэдадні Міжнароднага дня лекара ў органах пагранічнай службы адбылося ўшанаванне дзяржаўнымі ўзнагародамі супрацоўнікаў ваенна-медыцынскіх службаў.

Медыкам органаў пагранічнай службы ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды

Сваю энергію, веды, навыкі і ўменні медыцынскія работнікі органаў пагранічнай службы аддаюць высакароднай справе – абароне жыцця і здароўя. Гэтыя намаганні па вартасці адзначаны Кіраўніком дзяржавы.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне абавязкаў, значныя дасягненні ў сферы аховы здароўя ўрача-хірурга Дзядунову Сяргею Іванавічу – загадчыку аперацыйнага блока хірургічнага аддзялення дзяржаўнай установы «1 ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» – прысвоена ганаровыя званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь».

Яго калегу ўрача бактэрыялогіі Мінаевай Наталле Алегаўне, якая загадвае бактэрыялагічным аддзяленнем санітарна-эпідэміялагічнага атрада дзяржаўнай установы «1 ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», за доўгія гады плённай працы, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя і грамадскага здароўя уручаны медаль «За працоўныя заслугі».

Жадаем усім медыкам здароўя, дабрабыту ў сем'ях, далейшых поспехаў у адказнай і высакароднай справе па захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва на карысць нашай роднай Беларусі!