Баннеры на главную бел

У ноч з 25 на 26 верасня польскія пагранічнікі паспрабавалі выціснуць чарговую групу мігрантаў на тэрыторыю Беларусі

26.09.2021

Каля паўночы польскія сілавікі даставілі групу бежанцаў на ўчастак польска-беларускай граніцы ў зоне адказнасці пагранічнай заставы «Русакі» Гродзенскай пагранічнай групы, а затым з ужываннем фізічнай сілы і службовых жывёл паспрабавалі прымусіць іншаземцаў перайсці праз граніцу скрозь праход, выкананы ў інжынерным загародзе. Перад тым як адправіць групу на беларускую тэрыторыю, сілавікі старанна дагледзелі іх асабістыя рэчы.

У ноч з 25 на 26 верасня польскія пагранічнікі паспрабавалі выціснуць чарговую групу мігрантаў на тэрыторыю Беларусі

Група бежанцаў, якую адганялі агрэсіўным службовым сабакам, прасіла прытулку, была разгублена і напалохана. У спіну іншаземцам крычалі «You must go!» і паказвалі ў бок Беларусі.

Спроба парушэння граніцы была папярэджаная беларускімі пагранічнікамі, якія своечасова прыбылі да месца здарэння. Ацаніўшы становішча, польскія сілавікі зразумелі, што сітуацыя бязвыхадная, і праз яшчэ 20 хвілін дарэмных спроб выцесніць групу прама на вачах беларускіх пагранічнікаў, пагрузілі людзей у службовы транспарт і з'ехалі.