Баннеры на главную бел

Віншаванне старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо з Днём народнага адзінства

16.09.2021

Таварышы афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты, салдаты! Паважаныя работнікі! Дарагія ветэраны! Ад імя калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь віншую Вас з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!

Віншаванне старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо з Днём народнага адзінства

Для нас, беларусаў, 17 верасня 1939 года - гэта лёсавызначальная дата, калі была адноўленая гістарычная справядлівасць і беларускі народ уз'яднаўся ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.

Вызваленчы паход Чырвонай Арміі, безумоўна, адыграў сваю важную ролю, але ўз'яднанне беларускага народа адбылося не сілай зброі, не «агнём і мячом», а на падставе легітымна выказанага і ўсенародна падтрыманага рашэння прадстаўнічых органаў улады-Народнага сходу Заходняй Беларусі і Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Уз'яднаўшыся ў адной дзяржаве, наш народ здолеў прайсці праз страшныя ваенныя выпрабаванні, здзейсніў вялікі подзвіг у барацьбе з ненавіснымі захопнікамі і атрымаў за гэты подзвіг міжнароднае прызнанне-наша рэспубліка (БССР) стала адной з краін-сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У нашага народа шматвяковая гісторыя. Але ніколі да ўз'яднання ў адзінай дзяржаве ён не быў суб'ектам міжнароднага права! Ніколі да гэтага ён не быў паўнапраўным гаспадаром на сваёй зямлі і не быў вольны ад прыгнёту па нацыянальнай або рэлігійнай прыкмеце. Па сутнасці справы, толькі ўз'яднаўшыся, ён стаў народам. Не толькі сам ўсвядоміў сябе нацыяй, але і быў прызнаны іншымі народамі як нацыя!

І ў сучасных умовах усім нам надзвычай важна разумець важнасць адзінства нашага народа. Толькі сумеснымі намаганнямі, напружанай працай і поўнай самааддачай мы, падобна нашым дзядам і прадзедам, зможам пераадолець любыя эканамічныя і палітычныя складанасці, пабудаваць краіну, якой будзем ганарыцца і мы, і нашы дзеці і ўнукі!

Жадаю ўсім вам, паважаныя таварышы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, аптымізму і новых поспехаў у працы і службе на карысць нашай любімай Радзімы - Рэспублікі Беларусь!