Баннеры на главную бел

Пагрозы, збіццё і прымус да дачы паказанняў: як Літва вяртае мігрантаў

19.07.2021

Беларускія пагранічнікі выявілі тры групы незаконных мігрантаў, якія перайшлі граніцу з Літвы. Прычыны парушэння дзяржаўнай граніцы здзівілі нават пагранічнікаў.

Пагрозы, збіццё і прымус да дачы паказанняў: як Літва вяртае мігрантаў Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раніцай 18 ліпеня ваеннаслужачыя заставы «Геранёны» Лідскага пагранічнага атрада выявілі прыкметы незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы з Літвы ў Беларусь. У выніку пошукавых мерапрыемстваў беларускія пагранічнікі затрымалі 14 грамадзян Ірака, з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу. На наступны дзень на гэтым жа ўчастку выяўлена яшчэ 7 невядомых, якія прадставіліся грамадзянамі Ірака, а ў н. п. Клявіца яшчэ 5 чалавек – цяжарная жанчына ў шокавым стане, для якой неадкладна была выклікана хуткая дапамога, два дзіцяці і двое мужчын.

Парушальнікі з другой групы мігрантаў распавялі, што ў Літве знаходзіліся ў лагеры для ўцекачоў. Па словах грамадзян Ірака супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы выклікалі іх на допыт і прымушалі даваць паказанні аб подкупе беларускіх пагранічнікаў за дапамогу ў парушэнні граніцы. Пры гэтым, затрыманых не кармілі, не давалі піць, а «гутарка» суправаджалася ўдарамі тэлескапічнай дубінкай, пра што сведчаць сінякі на розных частках цела замежнікаў. Адразу пасля допыту, як растлумачылі іракцы, праваахоўнікі прывезлі іх да дзяржаўнай граніцы і пад пагрозай прымянення зброі прымусілі сысці на тэрыторыю Беларусі.

Адзін з затрыманых трэцяй групы таксама заявіў, што ўсе пяцёра з'яўляюцца грамадзянамі Ірака. Знаходзячыся на тэрыторыі Літвы яны былі спыненыя ўзброенымі людзьмі ў камуфляванай форме. Парушальнікі аддалі ім свае пашпарты, але тыя не сталі правяраць дакументы, а парвалі і выкінулі іх. Затым грамадзян Ірака з ужываннем фізічнага гвалту выправадзілі з тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь.

Здароўю цяжарнай жанчыны нічога не пагражае.