Баннеры на главную бел

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Казахстана абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння

07.07.2021

У Нур-Султане 7 ліпеня адбылася рабочая сустрэча старшыні Дзяржпамежкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо і намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан-дырэктара пагранічнай службы генерал-лейтэнанта Дархана Дзільманава.

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Казахстана абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў абмяняліся думкамі аб становішчы на дзяржаўнай граніцы, наяўных тэндэнцыях яго развіцця, пагрозах і праблемных пытаннях, якія аказваюць уплыў на стан пагранічнай бяспекі.

Таксама ў рамках сустрэчы быў ажыццёўлены абмен вопытам па напрамках аператыўна-службовай дзейнасці пагранічных ведамстваў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у тым ліку, па пытаннях арганізацыі аператыўнага і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння аховы дзяржаўнай граніцы.

Бакі дамовіліся забяспечыць падтрыманне высокага ўзроўню практычнага ўзаемадзеяння паміж АСС і ПС КНБ у мэтах фарміравання далёкай «дугі супрацоўніцтва» і спалучэння падыходаў па забеспячэнні пагранічнай бяспекі дзвюх краін у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Падчас візіту беларуская дэлегацыя была азнаёмленая з вопытам забеспячэння пагранічнай бяспекі пры наведванні шэрагу інфраструктурных аб'ектаў і падраздзяленняў пагранічнай службы КНБ Рэспублікі Казахстан.

Закладзеныя падчас візіту дамоўленасці паслужаць дзейснай асновай пры рэалізацыі практычных напрамкаў супрацоўніцтва і будуць спрыяць высокаму духу стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма брацкімі краінамі не толькі ў пагранічнай сферы, але і ў іншых галінах, якія маюць узаемавыгаднае значэнне.

Варта адзначыць, што сустрэча прайшла ў атмасферы ўзаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва.