Баннеры на главную бел

Адбылося ўрачыстае адкрыццё пагранічнай заставы «Глушкевічы»

30.06.2021

30 чэрвеня адбылося адкрыццё пагранічнай заставы «Глушкевічы» Мазырскага пагранічнага атрада. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч.

Адбылося ўрачыстае адкрыццё пагранічнай заставы «Глушкевічы»

«Сёння пагранічная застава «Глушкевічы» – гэта ўзор комплекснага прымянення разнастайных сіл і сродкаў у ахове рубяжоў Беларусі. Яна займае асаблівае месца ў забеспячэнні пагранічнай бяспекі на беларуска-ўкраінскім участку граніцы», – адзначыў Анатоль Лапо. «У ходзе будаўніцтва былі ўлічаны пажаданні ваеннаслужачых і рэалізаваны сучасныя падыходы да арганізацыі пагранічнай службы і паўсядзённым жыцці пагранічнікаў», – сказаў кіраўнік пагранічнага ведамства.

Падраздзяленне пачало ахову граніцы з Украінай яшчэ 26 ліпеня 2016 года. Першапачаткова ваеннаслужачыя размяшаліся ў намётавым мястэчку ў н.п. Глушкавічы, а для службовых памяшканняў выкарыстоўваўся былы будынак лазні. Ужо ў чэрвені 2017 года на тэрыторыі намётавага лагера быў размешчаны модульны комплекс, які ўключыў у сябе спальныя памяшканні, абедзенную зала, канцылярыю камандзіра падраздзялення. У былым будынку лазні абсталявалі пакой вольнага часу і інфармацыі, кухню, складскія і бытавыя памяшканні.


Будаўніцтва новага комплексу пагранічнай заставы "Глушкевічы" пачалося ў 2020 годзе ў рамках праграмы "Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

Сёння тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага пражывання і эфектыўнага выканання службовых задач. У памяшканнях ўстаноўлена сучасная бытавая тэхніка і мэбля. На тэрыторыі падраздзялення абсталяваны месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, а для правядзення заняткаў з вайскоўцамі пабудаваны гарадок пагранічнай службы і спартыўныя аб'екты.

Застава ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы з Украінай працягласцю каля 50 кіламетраў. У мінулым годзе тут завершана дэмаркацыя. На ўчастку знаходзіцца міждзяржаўны пункт пропуску "Глушкевічы".

Значная частка дзяржграніцы абсталявана інтэграванай сістэмай аховы граніцы.

На ўзбраенні пагранічнікаў розныя прыборы назірання, сігналізацыйнага прыборы, службовы транспарт, у тым ліку квадрацыклы. У ахове граніцы рэгулярна ўжываецца аўтажыр. Надзейны кантроль аддаленых і цяжкадаступных участкаў забяспечваюць два аўтаматызаваных паста тэхнічнага назірання. Праграмна-апаратны комплекс «MotoTRBO» забяспечвае ваеннаслужачых устойлівай лічбавай радыёсувяззю з адлюстраваннем усёй інфармацыі на электронна-лічбавай карце.

На ўчастку створаны дзве добраахвотныя дружыны і атрад юных сяброў пагранічнікаў.

У 2020 годзе і за 5 месяцаў 2021 года падраздзяленнем затрымана 6 парушальнікаў граніцы, 34 парушальнікі пагранічнага рэжыму, а таксама матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму больш за 40 тыс. бел. руб.

У завяршэнні ўрачыстай цырымоніі ў год 80-годдзя подзвігу пагранічнікаў у першых баях Вялікай Айчыннай вайны ваеннаслужачыя заставы «Глушкевічы» заклалі капсулу з пасланнем вартавым граніцы 2041 года.