Баннеры на главную бел
«Жывая культура» сабрала сяброў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы

Год малой радзімы

«Жывая культура» сабрала сяброў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы

21.01.2019 1561
«Жывая культура» сабрала сяброў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы

18 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча здымачнай групы фальклорнага праекта «Жывая культура» тэлеканала «Беларусь 3» са сваімі тэлегледачамі.

Творчая каманда ў рамках праекта пабывала ў розных пасёлках і вёсках Беларусі і сабрала ўнікальныя нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Удзельнікі калектыву падзяліся сабранымі гісторыямі з грамадскасцю.

На сустрэчу знатакоў аўтэнтычнай беларускай культуры былі запрошаны курсанты Інстытута пагранічнай службы.

Вечар прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу. Творчая група дзялілася сваімі ўражаннямі аб праекце, мностве цікавых рэчаў, што не змесціліся ў выпусках. 

Вядучая праекта Кацярына Ваданосава падарыла гасцям паэтычную праграму і выканала музычную кампазіцыю «Дзікае паляванне» разам з групай Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra.

"Як Сёння мы бачым, людзі да нас прыйшлі, гэта значыць, што хтосьці нас глядзіць, значыць, наш праект патрэбны - гэта вельмі важна. Ён дае надзею, што культура - яна жывая. Таксама як і мінулы год, новы 2019 - прысвечаны малой Радзіме, гэта станоўча ўплывае на праект і вельмі дапамагае нашай справе"- адзначыла Кацярына Ваданосава.