Электронныя звароты падаюцца ў органы пагранічнай службы толькі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў у сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел
Доступ да сістэмы ажыццяўляецца бясплатна.
Каб падаць электронны зварот, неабходна прайсці ідэнтыфікацыю.
Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання)
выклад сутнасці звароту.
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
выклад сутнасці звароту.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) у выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
У выпадку, калі паступаюць звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў і яны носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Дзяржпагранкамітэта без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.