Нарадзіўся ў 1978 годзе ў горадзе Свярдлоўск. У 2001 годзе скончыў факультэт пагранiчных войск пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2008 г. – Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі і ў 2023 годзе – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброенных Сіл Расійскай Федэрацыі.
З 2001 па 2005 год займаў пасады намесніка начальніка і начальніка пагранічнай заставы Брэсцкай пагранічнай групы.
У перыяд з 2008 па 2009 год – афіцэр упраўлення пагранічнай службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
З 2009 па 2010 год – камендант пагранічнай камендатуры «Верхнядзвінск» Полацкага пагранічнага атрада.
З 2010 па 2011 год – начальнік службы аховы Дзяржаўнай граніцы аператыўнага ўпраўлення Полацкага пагранічнага атрада.
З 2011 па 2013 год – начальнік службы аховы Дзяржаўнай граніцы аператыўнага ўпраўлення Гомельскай пагранічнай групы.
З 2013 па 2015 год – першы намеснік начальніка Гомельскай пагранічнай групы.
У перыяд з 2015 па 2018 год узначальваў Пінскі пагранічны атрад.
З 2018 па 2021 год – начальнік Смаргонскай пагранічнай групы.
З 2023 па 2025 год – начальнік Брэсцкай пагранічнай групы.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №173 ад 25 красавіка 2025 года прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.
Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.