Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Генерал-маёр
Нарадзіўся 30 мая 1970 года ў горадзе Чырвонаармейску Саратаўскай вобласці РСФСР. У 1993 годзе скончыў Алмацінскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча, у 2004 годзе – Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, у 2011 – Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2019 – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У перыяд з лістапада 1988 па жнівень 1989 года праходзіў тэрміновую службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе.
З 1993 па 2001 год праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы Гродзенскага пагранічнага атрада.
З 2004 па 2005 гады – намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Гомельскага пагранічнага атрада.
З 2005 па 2007 гады – намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Лідскага пагранічнага атрада.
У перыяд з 2007 па 2009 гады праходзіў службу на розных пасадах у Гродзенскім пагранічным атрадзе.
З 2009 па 2012 год – першы намеснік начальніка пагранічнай групы — начальнік аператыўнага ўпраўлення Брэсцкай пагранічнай групы.
У перыяд з 2012 па 2014 год камандаваў Полацкім пагранічным атрадам.
З верасня 2014 па май 2023 года – начальнік Гродзенскай пагранічнай групы.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2023 года № 157 прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх ордэн «За службу Родине» ІІІ ступені, медаль «За отличие в охране границы», медалі «За безупречную службу» І, ІІ, III ступені.
Жанаты, сын — афіцэр органаў пагранічнай службы.