Філатаў Андрэй Віктаравіч

Філатаў Андрэй Віктаравіч
Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Палкоўнік

Нарадзіўся 11 красавіка 1972 г. у г. Полацк Віцебскай вобласці.

Скончыў Вышэйшае пагранiчнае ваенна-палітычнае ордэна кастрычніцкай рэвалюцыі чырвонасцяжнае вучылішча КДБ СССР.

у 1993 годзе і ў 2016 годзе - факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 1993 па 2003 год праходзіў службу ў Гродзенскім пагранічным атрадзе на пасадах намесніка і начальніка пагранічнай заставы.

З 2003 года - намеснік каменданта пагранічнай камендатуры Лідскага пагранічнага атрада.

З 2005 па 2009 год праходзіў службу на пасадзе каменданта пагранiчных камендатур Лідскага і Гродзенскага пагранiчнага атрадаў.

З 2009 па 2013 год прадоўжыў службу ў Гродзенскай пагранічнай групе на пасадах ад начальніка аддзела арганізацыі пагранічнай службы да начальніка службы аховы дзяржаўнай граніцы аператыўнага кіравання.

У 2013 годзе назначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, якое ўзначальваў у перыяд з 2015 па 2024 год.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 жніўня 2024 года №330 назначаны на пасаду Першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені, медалямі "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступенi.

Жанаты.